MAP

Папа Францішак вярнуўся ў Ватыкан Папа Францішак вярнуўся ў Ватыкан  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Фернандэс: сем прычын, чаму нам патрэбен Папа Францішак

Кардынал Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння, падзяліўся сваімі думкамі наконт вяртання Пантыфіка ў Ватыкан.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кардынал Фернандэс перакананы, што ёсць сем важных прычын, чаму свету патрэбен Папа Францішак. Свае думкі ён выклаў на партале "Religion Digital".

Першая прычына заключаецца ў тым, што Францішак – "чалавек Божы, відавочна глыбока адданы Евангеллю Езуса".

Наступная прычына – яго дальнабачнасць. Папа валодае "незвычайнай інтуіцыяй, якая выходзіць далёка за рамкі сённяшняй мімалётнасці".

Трэцяя прычына – яго незвычайная мужнасць, якая “дазваляе яму гаварыць тое, пра што маўчаць палітыкі".

Чацвёртая прычына заключаецца ў тым, што “ён паэт, які жэстамі і некалькімі словамі здольны выказаць тое, што іншыя не могуць перадаць нават у доўгіх разважаннях".

Пятая прычына ў тым, што "ён паслядоўны, аскетычны, адданы, здольны цалкам прысвяціць сябе справе".

Шостая прычына: ён – “наймацнейшы голас бедных і занядбаных на гэтай зямлі".

Нарэшце, апошняя прычына: "таму што гэтаму свету патрэбен айцец, хтосьці, хто адлюстроўвае айцоўства Бога так, як ён".

24 сакавіка 2025, 10:59