MAP

Юрый Амбразевіч (фота БелТА) Юрый Амбразевіч (фота БелТА) 

Юрый Амбразевіч прызначаны паслом Беларусі пры Святым Пасадзе

Паводле інфармацыі БелТА, 27 сакавіка 2025 года Юрый Амбразевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Дыпламат разлічвае на далейшае развіццё адносін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Новы пасол пракаментаваў сваё прызначэнне падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам: "Я зыходжу з таго, што гэта класіка нашай працы, дыпламатычнай службы. Разлічваю, што ўсё складзецца на гэтым новым месцы і далей будзе далейшае развіццё". Яго цытуе БелТА.

Амбразевіч, нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску, мае багаты дыпламатычны досвед. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ ў 1997 годзе, ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Займаў пасады ў пасольствах у Бельгіі і Люксембургу, а таксама прадстаўніцтвах пры НАТА і ЕС. У 2015 годзе ён стаў Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН у Жэневе, а ў 2022 годзе – намеснікам міністра замежных спраў.

Варта адзначыць, што прызначэнне новага пасла адбываецца ў кантэксце глабальных геапалітычных змен. Роля Святога Пасада як пасрэдніка ў міжнародных канфліктах і яго ўплыў на сусветную грамадскую думку робяць гэтую дыпламатычную місію асабліва важнай для Беларусі.
 

28 сакавіка 2025, 10:16