У Ватыкане прайшла трэцяя ружанцовая малітва за Папу Францішка
Марыя Валодзіна - Vatican News
На малітоўную сустрэчу, якая пачалася ў 21.00, прыйшлі сотні вернікаў з розных куткоў свету – святары, манахі і манахіні, кардыналы і біскупы, члены Рымскай курыі. Ужо ў трэці вечар запар людзі збіраюцца перад ватыканскай базілікай, каб падтрымаць хворага Пантыфіка.
Сярод прысутных былі юбілейныя валанцёры і пілігрымы з Польшчы, Францыі і іншых краін. Група французскіх школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў далучылася да малітвы пасля насычанага дня ў Вечным горадзе. "У нас быў выдатны дзень, мы былі на Імшы, і гэта быў радасны час. Мы б хацелі падзяліцца нашай радасцю з Францішкам і падтрымаць яго ў цяжкі момант", - сказала адна з настаўніц.
Кардынал Рэ заклікаў вернікаў маліцца, каб Святы Айцец хутчэй аднавіў свае сілы і змог працягваць апостальскае служэнне "з тым пастырскім дынамізмам, які яго характарызуе".
З ватыканскай плошчы ўзнесліся малітвы Ойча наш, Вітай, Марыя, Gloria al Padre, а таксама літаніі і антыфона Salve Regina. Завяршылася ружанцовая сустрэча выкананнем гімна Oremus pro Pontifice, у якім прысутныя прасілі Бога падарыць Францішку здароўе і доўгія гады жыцця, “зберагчы яго ад усякага зла".
З 14 лютага Францішак шпіталізаваны ў рымскай клініцы Джэмелі з двухбаковай пнеўманіяй.