MAP

Медаль Юбілейнага 2025 года Медаль Юбілейнага 2025 года  

Медаль Юбілею 2025: надзея і вера ў металічным увасабленні

Медаль Юбілею 2025 года будзе даступны з 26 лютага 2025 года. Мастацкі твор Габрыэле Карбоні спалучае сімвалы надзеі, веры і пілігрымства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На галоўным баку медаля выяўлена алегарычная постаць Надзеі ў малітоўнай паставе з крыжападобным якарам, побач з якой група пілігрымаў ідзе па юбілейным шляху. Уверсе размешчаны голуб міру з аліўкавай галінкай і надпіс: PEREGRINANTES IN SPEM, а ўнізе – подпіс мастака і імя Святога Айца Францішка.

На адваротным баку медаля цэнтральнае месца займае выява Хрыста Пантакратара, які благаслаўляе правай рукой, а ў левай трымае кнігу з грэчаскімі ініцыяламі IC XC. На фоне размешчаны чатыры галоўныя папскія базілікі, а ўнізе – надпіс: MMXXV IUBILAEUM.

Выпушчана абмежаваная серыя медалёў: 30 залатых, 1500 срэбных і 3000 бронзавых экзэмпляраў. Кожны медаль суправаджаецца сертыфікатам аўтэнтычнасці з нумарам і сухой пячаткай Дзяржсакратарыята і Італьянскага дзяржаўнага манетнага двара.

Набыць медаль можна будзе з 26 лютага 2025 года гандлёвых пунктах Ватыканскага выдавецтва ля Плошчы Святога Пятра.
 

22 лютага 2025, 12:07