Лонданскі суд вынес рашэнне па справе аб ватыканскай нерухомасці
Гандлёвы суд Лондана разгледзеў справу аб няўдалых інвестыцыях Святога Пасада ў нерухомасць на Слоўн-авеню, якія прывялі да страт у сотні мільёнаў еўра.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Суд прызнаў, што фінансісты, якія выступалі пасрэднікамі ў здзелцы, дапусцілі памылкі ў камунікацыі, аднак не здзейснілі наўмыснага падману. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра фінансавага брокера Рафаэля Мінчонэ, асуджанага ў снежні 2023 года Трыбуналам Ватыкана да пяці з паловай гадоў зняволення за махлярства і раскраданне.
Ватыканскі бок падкрэслівае, што суд пацвердзіў факт падачы Мінчонэ памылковых звестак пра кошт нерухомасці па адрасе Слоўн-авеню, 60. Суд прызнаў, што фінансіст і яго кампаніі не адпавядалі стандартам добрасумленных паводзін у зносінах з Дзяржаўным сакратарыятам.
Канчатковае рашэнне па справе, уключаючы размеркаванне судовых выдаткаў, яшчэ не прынята.
22 лютага 2025, 10:50