MAP

Вэбінар на тэму: КамунікАкцыя для пабудовы супольнасці Вэбінар на тэму: КамунікАкцыя для пабудовы супольнасці 

Новыя шляхі касцельнай камунікацыі ў эпоху Сінода

12 лютага 2025 года адбыўся вэбінар, прысвечаны камунікацыі ў кантэксце Сінода і Юбілею, арганізаваны NetOne у супрацоўніцтве з шэрагам ватыканскіх устаноў і каталіцкіх медыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Віцэ-дырэктар ватыканскіх медыя Алесандра Джысоці падкрэсліў важнасць камунікацыі, якая павінна "сцерці падэшвы чаравікаў", набліжаючыся да экзістэнцыяльных перыферый, пра якія часта гаворыць Папа Францішак.

Кім Дэніэлс, чалец Дыкастэрыі па камунікацыі, падзялілася досведам працы ў галіне лічбавай місіі Касцёла. "Найстарэйшая ўстанова ў свеце, якую часта ўспрымаюць як замкнёную ў мінулым, распачала працэс глабальнага слухання", - адзначыла яна.

Эрыка Тасані з Прэзідыума Першай Сінадальнай Асамблеі Касцёла ў Італіі, падкрэсліла неабходнасць змены мовы камунікацыі. "Сапраўднае слуханне часам нават раніць, але заўсёды вядзе да больш глыбокай размовы", - сцвердзіла яна.

Эксперты таксама абмеркавалі важнасць пераадолення "культуры маўчання" і стварэння трывалых сувязей паміж "гісторыямі тых, хто пакутуе" і астатнім светам. Удзельнікі вэбінара падкрэслілі, што ў свеце, дзе пануюць інфлюэнсеры і амбасадары, хрысціяне могуць стаць "рэкламнай прасторай Бога ў свеце".

Як паведамляюць арганізатары, вэбінар на тэму: КамунікАкцыя для пабудовы супольнасці стаў працягам дыскусіі, распачатай 7 сакавіка 2024 года пад назвай Якая камунікацыя патрэбная для сінадальнасці?. Ён накіраваны на практычную рэалізацыю ідэй, якія ўзніклі падчас Сінода па сінадальнасці, і развіццё цноты надзеі ў Юбілейным годзе.
 

13 лютага 2025, 11:37