MAP

Кардынал Марыа Грэк падчас XVII Генеральнай Кангрэгацыі Сінода Біскупаў Кардынал Марыа Грэк падчас XVII Генеральнай Кангрэгацыі Сінода Біскупаў  (Vatican Media)

Дзесяць сінадальных груп падвялі вынікі працы ў Ватыкане

У Ватыкане 18 лютага 2025 года прайшла сустрэча каардынатараў і сакратароў дзесяці даследчых груп, створаных па выніках Першай сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча пачалася з малітвы за хуткае выздараўленне Святога Айца. Падчас мерапрыемства кожны з каардынатараў прадставіў справаздачу аб працы сваёй групы, падрабязна спыніўшыся на выкарыстаных метадах, удзельніках і часовых рамках завяршэння даследаванняў.

Айцец Джакама Коста, кансультант Генеральнага сакратарыята, падкрэсліў неабходнасць захавання аднастайнасці ў афармленні і прадстаўленні справаздач групамі даследавання.

Кардынал Марыа Грэк нагадаў удзельнікам сустрэчы пра магчымасць атрымання дадатковых прапаноў праз электронную пошту synodus@synod.va да 31 сакавіка 2025 года, як было абвешчана на адкрыцці Другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Варта адзначыць, што дзесяць даследчых груп былі створаны ў сакавіку 2024 года пасля выдання Папам Францішкам спецыяльнага дакумента аб супрацоўніцтве паміж дыкастэрыямі Рымскай курыі і Генеральным сакратарыятам Сінода. У лісце да кардынала Марыа Грэка Пантыфік даручыў яму забяспечыць працу груп "згодна з сапраўдным сінадальным метадам".

Кананічная камісія выказала гатоўнасць суправаджаць працу, асабліва ў пытаннях, якія датычацца згоднасці зместу, прадстаўленага даследчымі групамі, з Кананічным правам Касцёла. Усе новыя прапановы, якія паступяць да вызначанага тэрміну, будуць неадкладна перанакіраваны сакратарам адпаведных груп для далейшага разгляду.
 

19 лютага 2025, 10:27