Бэртан і Белучы сярод зорак на Юбілеі дзеячаў культуры ў Рыме
Рэжысёр Цім Бэртан, актрыса Моніка Белучы і іншыя вядомыя дзеячы мастацтва і культуры возьмуць удзел у юбілейных урачыстасцях у Рыме 17-19 лютага 2025 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пра гэта паведаміў кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры и адукацыі, падчас прэс-канферэнцыі 12 лютага 2025 года.
"Мы рады вітаць прадстаўнікоў розных відаў мастацтва, якія адгукнуліся на заклік Святога Айца", - адзначыў іерарх. Сярод удзельнікаў – лаўрэат прэміі Оскар мастак-пастаноўшчык Дантэ Ферэці, амерыканскі сцэнарыст Эйбел Ферара, пісьменнікі Надзія Тэранова і Лука Данінэлі, спевакі Энрыка Руджэры і Джыджы Д'Алесіа.
Кульмінацыяй юбілейных урачыстасцей стане першы ў гісторыі візіт Папы ў знакамітую кінастудыю Чынэчыта. "Калі надвор'е дазволіць, сустрэча з больш чым 700 дзеячамі культуры адбудзецца на дэкарацыях старажытнага Рыма", - падкрэсліў кардынал.
13 лютага 2025, 10:30