MAP

Сустрэча арцыбіскупа Галахера з прэзідэнтам Дэні Сасу-Нгэсо, 14 студзеня 2025 года Сустрэча арцыбіскупа Галахера з прэзідэнтам Дэні Сасу-Нгэсо, 14 студзеня 2025 года 

Завяршыўся візіт арцыбіскупа Галахера ў Рэспубліку Конга

14 студзеня 2025 года Сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі завяршыў свой напружаны чатырохдзённы візіт у Рэспубліку Конга. Галоўнай падзеяй стала цырымонія адкрыцця працы Сумеснай камісіі па рэалізацыі Рамачнага пагаднення паміж Конга і Святым Пасадам.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ватыканскі дыпламат прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды пачатку дзейнасці Сумеснай камісіі, якая прайшла ў Бразавілі. У сваім звароце ён назваў гэты дзень "гістарычным" для супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Конга і Святым Пасадам, якія ў 2027 годзе будуць адзначаць 50-годдзе дыпламатычных адносін.

Рамачнае пагадненне, падпісанае 3 лютага 2017 года, закладае аснову для прызнання прававой незалежнасці Каталіцкага Касцёла ў Конга і рэгламентуе розныя сферы супрацоўніцтва. Сумесная камісія будзе займацца практычным ажыццяўленнем дамовы: умацаваннем партнёрства ў сферы адукацыі і аховы здароўя, душпастырскай падтрымкай вайскоўцаў, развіццём новых форм супрацоўніцтва на карысць усіх грамадскіх груп.

Сустрэча з прэзідэнтам Дэні Сасу-Нгэсо

У рамках візіту ў Рэспубліку Конга прадстаўнік Святога Пасада здзейсніў 14 студзеня 2025 года візіт ветлівасці да прэзідэнта краіны Дэні Сасу-Нгэсо. Бакі сустрэліся ў прэзідэнцкім палацы ў Бразавілі, дзе абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і падкрэслілі значнасць супрацоўніцтва для вырашэння глабальных і рэгіянальных праблем.

Сустрэча Галахера з прэзідэнтам Рэспублікі Конга
Сустрэча Галахера з прэзідэнтам Рэспублікі Конга
16 студзеня 2025, 12:29