Індыйскі кардынал узначаліў Дыкастэрыю па міжрэлігійным дыялогу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх зменіць на гэтай пасадзе кардынала Мігеля Анхеля Аюсу Гішота, які адышоў у вечнасць 25 лістапада 2024 года ва ўзросце 72 гадоў. Яго смерць выклікала шырокі водгук у міжрэлігійнай супольнасці.
Новы прэфект, кардынал Коавакад, нарадзіўся 11 жніўня 1973 года ў Чэтыпузе (Індыя). Мае багаты досвед дыпламатычнай службы ў розных краінах. З 2021 года займаў пасаду каардынатара папскіх падарожжаў. У снежні 2024 года быў узведзены Францішкам у кардынальскую годнасць, а 11 студзеня 2025 года – прызначаны чальцом Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.
Дыкастэрыя па міжрэлігійнага дыялогу з'яўляецца ключавым органам Рымскай курыі ў справе развіцця адносін з нехрысціянскімі рэлігіямі і ўмацавання міжрэлігійнага дыялогу.