MAP

Ноэль Трэанор Ноэль Трэанор 

У Рыме ўшанавалі памяць нунцыя пры Еўрасаюзе

8 верасня 2025 года ў Рыме ўшанавалі памяць арцыбіскупа Ноэля Трэанора, былога нунцыя пры Еўрапейскім саюзе, які памёр 11 жніўня 2024 года. Імпрэзу арганізавала Пасольства Ірландыі пры Святым Пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі, падзяліўся ўспамінамі пра памерлага, падкрэсліваючы яго адданасць еўрапейскім каштоўнасцям. Трэанор 15 гадоў быў Генеральным сакратаром COMECE, а пазней служыў апостальскім нунцыем пры ЕС.

"Ён быў перакананы, што Касцёл мае ўнікальны ўклад у еўрапейскі праект, які патрабуе няспынных намаганняў для захавання заснавальніцкіх ідэй", - адзначыў арцыбіскуп Галахер.

Прамоўца завяршыў свой выступ малітвай, прачытанай некалі каля магілы Роберта Шумана, прапануючы прысутным успомніць арцыбіскупа Трэанора, які спачывае ў катэдры святога Пятра ў Белфасце.
 

09 верасня 2025, 11:52