Кустод Святой Зямлі: спыніце бессэнсоўную спіраль насілля
Ян Глінскі
Айцец Франчэска Ельпа ў сваім звароце скіраваў заклік да “сумлення тых, хто можа спыніць бессэнсоўную спіраль насілля, каб урэшце прынялі эфектыўныя меры для спынення вайны і цярпенняў усіх яе ахвяр”.
Кустод выказаў глыбокую салідарнасць з Лацінскім і Грэцкім Праваслаўным Патрыярхатам на Святой Зямлі, якія разам са сваімі святарамі і кансэкраванымі асобамі працягваюць падтрымліваць хрысціянаў ў Сектары Газа.
Айцец Франчэска Ельпа прыняў абавязкі кустода Святой Зямлі ў канцы чэрвеня 2025 года. Пасля інаўгурацыі ён правёў шэраг адміністрацыйных рэарганізацый, як звычайна бывае пры змене кустодыя.
Францішканская Кустодыя Святой Зямлі, па непасрэдным загадзе Папы, ужо на працягу 800 гадоў апякуецца хрысціянскімі месцамі на Святой Зямлі. Гэта другая па велічыні структура Каталіцкага Касцёла ў рэгіёне, пасля Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма. Кустодыя ахоплівае каля 250 рэлігійных ордэнаў і ўстаноў у Ізраілі, на палестынскіх тэрыторыях, у Ліване, Сірыі, Іарданіі, на Кіпры і Родасе. Францішканская кустодыя адказвае за адміністраванне і пастырскую апеку святых месцаў. Пад яе кіраўніцтвам функцыянуе амаль 20 каталіцкіх школ, у якіх навучаюцца каля 15 тысяч вучняў. Кустодыя курыруе дабрачынныя і сацыяльныя арганізацыі, а таксама пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць некалькі парафій на Святой Зямлі. Лацінскі Патрыярхат, у сваю чаргу, быў адноўлены ў сярэдзіне XIX стагоддзя і адказвае за непасрэдную пастырскую апеку лацінскіх католікаў у рэгіёне.