Кардынал Маркс аб небяспецы медыяманаполій
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі, які ўзначальвае Камісію па медыя ў нямецкім епіскапаце, выступіў з заявай напярэдадні Дня сродкаў масавай камунікацыі, які Касцёл у Германіі адзначыць 14 верасня 2025 года. Кардынал Маркс выказаў сур'ёзную заклапочанасць сучасным станам медыяпрасторы.
"Хто кантралюе доступ да інфармацыі, той вызначае ўмовы фарміравання грамадскай думкі", - падкрэсліў іерарх. Асаблівую трывогу ў яго выклікае роля алгарытмаў: "Калі алгарытм вырашае, да каго трапляюць якія навіны, гэта не свабодная грамадская думка, а адфільтраваная рэчаіснасць. Калі фільтры служаць толькі прыбытку, чалавек становіцца вязнем самавольнасці нешматлікіх".
Кардынал заклікаў да дыскусіі аб абмежаванні такой канцэнтрацыі ўлады. "Дэмакратыя грунтуецца на агульнай аснове фактаў. Адфільтраваная рэчаіснасць разбурае гэтую аснову", - растлумачыў ён.
Маркс нагадаў заклікі Францішка і Льва XIV да медыя: "Сцеражыцеся, каб не стаць часткай гэтага механізма падзелу. Супраціўляйцеся спакусе падаваць толькі тое, што выклікае найбольшае ўзрушэнне".
Добрая журналістыка патрабуе часу, даследаванняў і адвагі ісці супраць плыні. "Гэта не раскоша, а сутнасць нашай місіі", - падкрэсліў кардынал Маркс, запэўніўшы работнікамі СМІ ў далейшай падтрымцы Касцёла.