MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Фотаапарат Францішка прададуць на аўкцыёне дзеля дабрачыннасці

У Вене 22 лістапада 2025 года на аўкцыён выставяць унікальны фотаапарат “Leica M-A” Папы Францішка з пачатковай цаной 30 тысяч еўра, даход пойдзе на дабрачыннасць.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

паведаміў пра продаж выключнага прадмета – фотаапарата “Leica M-A”, выпушчанага спецыяльна для Святога Айца ў 2024 годзе. Белы апарат з выгравіраваным ключом святога Пятра Францішак вырашыў выставіць на аўкцыён, каб накіраваць сродкі на дапамогу патрабуючым.

Фотаапарат мае шэраг унікальных характарыстык: белы корпус, гравіроўку з папскім гербам і дэвізам Францішка "Miserando atque eligendo". Серыйны нумар 5 000 000 падкрэслівае выключнасць прадмета.

Аўкцыён адбудзецца ў венскім гатэлі “Imperial” з пачатковай цаной 30 тысяч еўра. Эксперты аўкцыённага дома ацэньваюць апарат у 60-70 тысяч еўра. Папярэднія прапановы можна падаваць з 22 кастрычніка 2025 года. Невядома, ці карыстаўся Папа Францішак апаратам асабіста. Увесь даход ад продажу будзе перададзены на дабрачынныя мэты.
 

10 верасня 2025, 11:22