MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у ААН супраць адраджэння ядзернай рыторыкі

Назіральнік Святога Пасаду ў ААН выказаў занепакоенасць ростам ваенных выдаткаў і заклікаў да ратыфікацыі міжнародных дамоў па забароне ядзерных выпрабаванняў у дзень 80-годдзя першага выкарыстання ядзернай зброі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Габрыэле Кача выступіў 4 верасня 2025 года на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным Міжнароднаму дню супраць ядзерных выпрабаванняў. Дыпламат Святога Пасада нагадаў, што першы ядзерны выбух 80 гадоў таму "змяніў ход гісторыі і кінуў доўгі цень над чалавецтвам". ()

З 16 ліпеня 1945 года было праведзена больш за дзве тысячы ядзерных выпрабаванняў, якія закранулі ўсіх, асабліва карэнныя народы, жанчын і дзяцей. "Здароўе і годнасць многіх людзей працягваюць пакутаваць у цішыні, і занадта часта без кампенсацыі", - падкрэсліў іерарх.

"Асабліва турбуе тое, што перад абліччам гэтай важнай і агульнай адказнасці, глабальны адказ, здаецца, рухаецца ў зваротным напрамку. Замест прасоўвання да раззбраення і культуры міру, мы назіраем адраджэнне агрэсіўнай ядзернай рыторыкі, распрацоўку ўсё больш разбуральнай зброі і значны рост ваенных выдаткаў, часта за кошт інвестыцый у інтэгральнае развіццё чалавека і садзейнічанне агульнаму дабру", - з трывогай заўважыў арцыбіскуп Кача.

Ватыканскі дыпламат заклікаў да ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і пацвердзіў падтрымку Дагавора аб забароне ядзернай зброі як неабходнага кроку да сапраўднага і трывалага міру.
 

05 верасня 2025, 10:59