MAP

М'янма. Разбураны касцёл. Ілюстрацыйнае фота М'янма. Разбураны касцёл. Ілюстрацыйнае фота 

М'янма: разбурылі сцены касцёла, але не веру

Біскуп Люцыюс Хрэ Кунг з дыяцэзіі Хакаха ў М'янме наведаў руіны касцёла Хрыста Караля ў Фаламе і адзначыў, што нягледзячы на знішчэнне будынка, вера вернікаў застаецца моцнай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Яны разбурылі сцены касцёла, але не веру. Вера застаецца моцнай, Божы народ у Фаламе працягвае верыць і спадзявацца", - заявіў іерарх, наведваючы руіны храма, знішчанага ў красавіку 2025 года падчас паветраных бамбардзіровак арміі.

Касцёл быў асвечаны ў лістападзе 2023 года для каталіцкай супольнасці Фалама, якая налічвае каля тысячы вернікаў. З 2021 года ў выніку грамадзянскай вайны было разбурана не менш за 107 рэлігійных будынкаў, у тым ліку 67 храмаў.

У цэнтры М'янмы ўзнікла іншая праблема – урад плануе знесці катэдру ў Таунгнгу і 19 будыйскіх храмаў для аднаўлення старажытнага горада XVI стагоддзя.

Духавенства і вернікі выказалі нязгоду і занепакоенасць магчымасцю знішчэння іх сабора і спадзяюцца, што каталіцкі епіскапат краіны зможа заняць пазіцыю ў гэтай справе, афіцыйна просячы ўлады захаваць храм.
 

27 жніўня 2025, 09:35