MAP

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі   (ANSA)

Італьянскі Епіскапат падтрымаў ініцыятыву Льва XIV

Кардынал Матэа Дзупі абвясціў, што Касцёл у Італіі падтрымлівае клік Льва XIV аб посце і малітве 22 жніўня 2025 года, падкрэсліваючы, што мір – гэта "пакорны шлях" штодзённых намаганняў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас агульнай аўдыенцыі 20 жніўня 2025 года Папа заклікаў вернікаў, каб у пятніцу, 22 жніўня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы, у посце і малітве прасілі Пана "даць нам мір і справядлівасць і ацерці слёзы тых, хто пакутуе ад канфліктаў".

"Касцёл у Італіі далучаецца да гэтага запрашэння, просячы супольнасці прасіць аб дары паяднання для нашай зямлі, якая – як падкрэсліў Святы Айцец – 'надалей паранена войнамі ў Святой Зямлі, ва Украіне і ў многіх іншых рэгіёнах свету'", - заявіў кардынал Дзупі.

Ён нагадаў, што "мір не з'яўляецца духоўнай утопіяй". "Гэта пакорны шлях штодзённых жэстаў, які спалучае цярплівасць і мужнасць, слуханне і дзеянне, і які патрабуе сёння нашай пільнай і творчай прысутнасці", - падкрэсліў старшыня епіскапату Італіі.
 

21 жніўня 2025, 11:58