Кардынал Паралін: "Гэта бессэнсоўна" – пра насілле ў Газе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кардынал П'етра Паралін выказаў глыбокае хваляванне з нагоды трагічных падзей у Газе, асабліва пасля ізраільскага бамбардзіравання шпіталя Насэр у Хан-Юнісе 25 жніўня 2025 года, у выніку якога загінулі 20 чалавек, у тым ліку 5 журналістаў.
"Мы ўзрушаны тым, што адбываецца ў Газе, нягледзячы на асуджэнне з боку ўсяго свету"
"Мы ўзрушаны тым, што адбываецца ў Газе, і гэта нягледзячы на асуджэнне з боку ўсяго свету, паколькі ўсе аднагалосна асуджаюць тое, што адбываецца", - сказаў кардынал Паралін, адказваючы на пытанні журналістаў.
Дзяржсакратар дадаў: "Гэта бессэнсоўна", адзначаючы, што "здаецца, няма ніякіх прыкмет вырашэння" і "сітуацыя становіцца ўсё больш складанай, а з гуманітарнага пункту гледжання ўсё больш няпэўнай, з усімі наступствамі, якія мы бесперапынна бачым".
"Свету патрэбна надзея насуперак безнадзейнасці”
Звяртаючыся да сітуацыі ва Украіне, кардынал Паралін заявіў, што патрэбна "шмат палітыкі, паколькі рашэнняў на тэарэтычным узроўні шмат" і "існуе шмат шляхоў, па якіх можна ісці, каб дасягнуць міру", але "трэба хацець іх увасабляць у жыццё" і "вядома, патрэбны таксама адпаведны духоўны настрой".
"Свету патрэбна надзея", – дадаў кіраўнік дыпламатыі Святога Пасада, падкрэсліваючы, што Юбілейны 2025 год, прысвечаны менавіта гэтай тэме, павінен стаць момантам аднаўлення надзеі – "надзеі насуперак усялякай безнадзейнасці".
Сёння не існуе "шматлікай колькасці элементаў, якія маглі б дапамагчы нам у надзеі, асабліва на міжнародным узроўні", як гэта відаць "таксама ў гэтыя дні" у "цяжкасці пачатку шляхоў міру ў сітуацыях канфлікту", але "не трэба здавацца" і варта "працягваць працаваць дзеля міру і згоды", - падкрэсліў кардынал Паралін.