Перуанскі кампазітар напісаў сімфонію ў гонар Льва XIV
Ян Глінскі
Як адзначыў Мак’явэла, ён прысвяціў свой твор Святому Айцу, таму што Льва XIV звязвае з перуанскай зямлёй цесная сувязь – шматгадовае місіянерскае служэнне. Як дадаў музыказнаўца, твор таксама адзначаны духоўнасцю святога Аўгустына – заступніка ордэна, з якім звязаны Роберт Прэвост, цяперашні Папа.
Праз стварэнне сімфоніі перуанскі кампазітар спрабаваў пакласці на мову музыкі свае пачуцці, якія засталіся ў яго пасля прачытання прац святога Аўгустына. Як прызнаўся Мак’явэла, над творамі біскупа з Гіпоны ён схіляецца не першы год.
Урачыстае выканне Сімфоніі № 3 запланавана на 22 лістапада 2025 года ў перуанскім Чыклаё – дыяцэзіі, ардынарыем якой ад 2015 да 2023 года з’яўляўся біскуп Роберт Прэвост.
Музычны твор у гонар Святога Айца – гэта не адзіная ініцыятыва дыяцэзіі Чыклаё. Урад Перу зацвердзіў турыстычны праект “Дарогі Папы Льва XIV”, які аб’яднае 38 аб’ектаў і мясцін у чатырох правінцыях, блізкіх Роберту Прэвосту. Па словах мэра Чыклаё Джанет Кубас Карранса, маршрут будзе ўключаць рэзідэнцыю біскупа, катэдральны касцёл і некалькі іншых святыняў дыяцэзіі.