Новы “Парк Папы Францішка” ў Лісабоне: старт культурных падзей
Vatican News
Парк размешчаны ў мястэчку Бабадэла, на тэрыторыі муніцыпалітэта Лаўрэш. Гэтую тэрыторыю ў жніўні 2023 года падчас Сусветных дзён моладзі наведаў Папа Францішак. Ён цэлебраваў там заключную Імшу, у якой прынялі ўдзел каля 1,5 мільёна ўдзельнікаў моладзевага форуму і жыхароў Лісабонскай агламерацыі.
Як паведамілі ўлады муніцыпалітэта Лаўрэш, стварэнне “Парку імя Папы Францішка” служыць увекавечанню памяці аб служэнні гэтага Пантыфіка і яго візіту ў Партугалію два гады таму.
На мяжы чэрвеня і ліпеня гэтага года ў новым парку Лісабонскай агламерацыі адбыліся канцэрты парафіяльных музычных калектываў, а таксама вядомага партугальскага спевака Тоні Карэйры. З моманту адкрыцця ў “Парку імя Папы Францішка” таксама прайшлі выступы фальклорных калектываў і музычныя шэсці з удзелам мясцовых жыхароў.