MAP

Міжрэлігійны круглы стол у Токіа Міжрэлігійны круглы стол у Токіа 

Міжрэлігійны форум у Токіа: дыялог – адзіны шлях да міру

У сталіцы Японіі завяршылася сустрэча прадстаўнікоў розных канфесій, скліканая арганізацыяй "Рэлігіі за мір". Удзельнікі круглага стала заклікалі будаваць гарманічнае грамадства і выказалі рашучае "Не" вайне.

Vatican News

У мерапрыемстве прынялі ўдзел хрысціяне, мусульмане, будысты, індуісты, прадстаўнікі юдаізму, канфуцыянства, сінтаізму, сікхізму, даасізму і мясцовых вераванняў, а таксама лідары краін, якія закранулі канфлікты. Яны сабраліся для таго, каб сказаць "Не" вайне і заклікаць будаваць грамадства, у якім пануе поўная гармонія.

“Мы спадзяёмся, што гэты свет, уцягнуты ў канфлікты, зможа аздаравіцца і вярнуцца да перыяду адноснага спакою, гармоніі і талерантнасці. Мы павінны верыць у гэта і спадзявацца, асабліва ў гэты Юбілейны год”, - зазначыў кіраўнік італьянскага аддзялення арганізацыі "Рэлігіі за мір" Луіджы Дэ Сальвія. Ён падкрэсліў, што давер і надзея павінны быць заўсёды: калі хвораму даецца лекі, ён павінен верыць у іх, інакш аздараўленне немагчымае.

Удзельнікі такійскай сустрэчы надалі асаблівую ўвагу трагедыям ва Украіне, Сектары Газа і М'янме, пра якія неаднаразова нагадвалі як Францішак, так і Леў XIV. У форуме прымаў удзел кардынал Чарльз Маунг Бо, арцыбіскуп Янгона і каардынатар "Рэлігіі за мір" у М'янме. Гэтай краіне плануецца прысвяціць наступны круглы стол.

Міжнародная арганізацыя "Рэлігіі за мір" (Religions for Peace) была заснаваная ў 1970 годзе ў Кіёта (Японія). Сёння яна аб'ядноўвае супольнасці з больш чым 90 краін свету. Арганізацыя актыўна працуе над мірным урэгуляваннем канфліктаў, аказаннем гуманітарнай дапамогі і ініцыятывамі салідарнасці. Яе дзейнасць грунтуецца на прынцыпе глыбокай павагі да рэлігійнай разнастайнасці і супрацоўніцтва паміж рознымі канфесіямі дзеля ўмацавання міру.

04 ліпеня 2025, 12:23