Каталіцкія арганізацыі на канферэнцыі па аднаўленні Украіны
Vatican News
Італьянская “Caritas” разам з “Супольнасцю Святога Эгідзія” і іншымі НДА праводзяць мерапрыемства "Узмоцненая Украіна: адраджэнне праз чалавечы капітал", прымеркаванае да “Ukraine Recovery Conference 2025”.
"Удзельнічаць у аднаўленні краіны азначае пачынаць з жыцця, адносін, даверу паміж людзьмі. Ва Украіне недастаткова аднавіць інфраструктуру, неабходна, перш за ўсё, клапаціцца аб ранах душы", - заяўляюць арганізатары.
Форум імкнецца стварыць дыялог паміж прадстаўнікамі італьянскай і ўкраінскай грамадзянскай супольнасці, установамі і прыватным сектарам для абмеркавання канкрэтных прапаноў па аднаўленні краіны праз узмацненне мясцовых супольнасцей.
Удзельнікі перакананы, што менавіта чалавечы капітал – які складаецца з навыкаў, адносін, устойлівасці і ўдзелу – уяўляе сабой неабходны рычаг для забеспячэння працяглага, справядлівага і ўстойлівага аднаўлення Украіны.