Гарадок Папы Францішка: новы дом для тысяч аргенцінскіх сем'яў
У Ла-Матанза, на прадмесцях Буэнас-Айрэса, будзе пабудаваны “Гарадок Папы Францішка” – ініцыятыва дыяцэзіі Сан-Хуста і мясцовых парафій.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Некалькі дзён таму біскуп Эдуарда Гарсія, пастыр дыяцэзіі, прадставіў праект Папу Льву XIV у Ватыкане.
Мэтай з'яўляецца, з аднаго боку, забеспячэнне дахам над галавой тысяч сем'яў, а з другога – увасабленне ў жыццё прынцыпаў, якімі кіраваўся Папа з Аргенціны: інтэграцыі, салідарнасці, сацыяльнай справядлівасці і братэрства.
"Еднасць вышэй за канфлікт, рэальнасць важнейшая за ідэю, цэлае больш, чым сума частак, а час важнейшы за прастору" - гэтай думкай Францішка ініцыятары будаўніцтва падсумоўваюць сваё пачынанне.
Ідэя будаўніцтва “Гарадка Папы Францішка” нарадзілася ў групе жыхароў Ла-Матанза і святароў, якія працуюць у найбольш маргіналізаваных кварталах.
16 ліпеня 2025, 10:56