Касцёл Святой Сям'і ў Газе пацярпеў ад ракетнага ўдару
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пробашч парафіі атрымаў лёгкае раненне нагі. Айцец Габрыэль Раманэлі, святар італьянскага паходжання, атрымаў медыцынскую дапамогу ў мясцовым шпіталі, пасля чаго вярнуўся да сваёй супольнасці.
Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма, аднак, паведаміў, што "на дадзены момант няма пацвярджэння смяротных ахвяр", ёсць толькі параненыя. Будынак касцёла, дзе знаходзяцца каля 500 бежанцаў, атрымаў значныя пашкоджанні.
Паводле крыніц, блізкіх да Патрыярхата, ізраільскі бок патлумачыў інцыдэнт "памылкай навядзення".
"Нападзенні ізраільскай арміі на цывільнае насельніцтва ў Газе непрымальныя", - заявіў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні. "Гэта сур'ёзны ўдар па хрысціянскай святыні. Прыйшоў час спыніць вайну і знайсці шлях да міру", - падкрэсліў ён.