Брытанская "паслуга смерці": псіхіятры і Касцёл супраць закона
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Законапраект аб легалізацыі "дапаможнага самагубства" ў Вялікабрытаніі выклікаў шырокі пратэст. Каралеўскі каледж псіхіятраў папярэдзіў, што ў краіне не хапае спецыялістаў для правядзення неабходных псіхіятрычных ацэнак.
Паводле прагнозаў, больш за 1300 чалавек падасць заяўкі на эўтаназію ў першы год пасля легалізацыі. Кошт "паслугі смерці" ацэньваецца ў 10-13 мільёнаў фунтаў штогод, пры гэтым плануецца зніжэнне выдаткаў на ахову здароўя для невылечна хворых на 10 мільёнаў фунтаў.
"Мы глыбока занепакоены тым, што парламент адхіліў папраўку, якая дазволіла б хоспісам не ўдзельнічаць у дапамозе ў самагубстве", - заявіў біскуп Джон Шэрынгтан, старшыня камісіі па пытаннях жыцця ў Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса. "Калі дамы аховы здароўя, якія кіруюцца манаскімі ордэнамі, будуць вымушаны аказваць такую паслугу, ордэны будуць вымушаны цалкам спыніць гэтую дзейнасць", - патлумачыў ён.
Вырашальным этапам стане трэцяе чытанне законапраекта ў чэрвені. Падобны законапраект разглядаецца і ў Шатландыі, дзе ўжо прайшоў першы этап заканадаўчага працэсу.
"Я заклікаю католікаў і ўсіх людзей добрай волі малітвай і кантактам з дэпутатамі павысіць усведамленне неадваротнай шкоды, якую гэты законапраект нанясе", - падкрэсліў біскуп Шэрынгтан.