MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Бацькоўскія правы перамаглі: важны вердыкт Вярхоўнага cуда ЗША

Біскуп Кевін Роадс, старшыня Камісіі па рэлігійнай свабодзе епіскапату ЗША, вітаў рашэнне Вярхоўнага суда, якое абараняе правы бацькоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Бацькі маюць права кіраваць выхаваннем сваіх дзяцей, асабліва ў пытаннях, якія датычацца веры і маральнасці", - заявіў біскуп Роадс.

Іерарх пракаментаваў пастанову Вярхоўнага Суда ў справе "Махмуд супраць Тэйлар", якая прызнала бацькам права вызваляць дзяцей ад удзелу ў школьных праграмах, супярэчных іх рэлігійным каштоўнасцям. Справа датычылася "інклюзіўных" тэкстаў, уведзеных у праграму дзяржаўных школ акругі Мантгомеры, змест якіх быў засяроджаны на пытаннях сексуальнасці і гендару.

"Дзяржаўныя школы прымаюць сем'і з рознымі глыбокімі перакананнямі. Закранаючы складаныя пытанні, яны павінны паважаць усе сем'і", - падкрэсліў біскуп. "Бацькі не губляюць права быць першымі выхавацелямі сваіх дзяцей толькі таму, што запісваюць іх у дзяржаўную школу".

"Відавочна, што дзецям не варта ўнушаць думку, нібыта іх полавая прыналежнасць можа быць адарвана ад фізічнага цела. Калі ж школа ўсё ж уводзіць такія праграмы, яна мусіць паважаць права тых сем'яў, якія не жадаюць, каб іх дзеці ў гэтым удзельнічалі", – падкрэсліў біскуп, які адказвае за пытанні рэлігійнай свабоды.
 

30 чэрвеня 2025, 12:02