MAP

ілюстрацыйнае фота ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Каталіцкія арганізацыі аб'ядноўваюцца супраць злоўжывання ШІ

23 чэрвеня 2025 года, у Рыме ў штаб-кватэры “Copercom” адбудзецца прадстаўнічая канферэнцыя, прысвечаная першаму ў Італіі дасье, якое дакументуе выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту ў стварэнні матэрыялаў з насіллем над дзецьмі, маніпуляцыі выявамі (deepnude) і анлайн-прынадах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Даследаванне пад назвай "Штучны інтэлект: ведаць, каб прадухіліць, ад дзіцячай парнаграфіі да дыпфэйкаў" распрацавана асацыяцыяй “Meter”, якая на працягу сарака гадоў займаецца абаронай дзяцінства і барацьбой з насіллем.

Дасье заснавана на канкрэтных даных, непасрэдным досведзе і сведчаннях, а таксама дапоўнены вынікамі апытання амаль тысячы студэнтаў, што дазваляе ацаніць узровень дасведчанасці моладзі аб рызыках новых тэхналогій.

Канферэнцыю адкрые кардынал Матэа Дзупі, старшыня італьянскага епіскапату, што падкрэслівае важнасць тэмы для Касцёла. Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў вышэйшага духавенства, дзяржаўных структур, праваахоўных органаў і грамадскіх арганізацый.

Папа Леў XIV неаднаразова падкрэсліваў неабходнасць захавання этычных прынцыпаў у развіцці новых тэхналогій, асабліва калі гэта датычыцца абароны самых безабаронных членаў грамадства – дзяцей. Дасье з'яўляецца важным крокам у рэалізацыі гэтай місіі Касцёла ў сучасным лічбавым свеце.
 

23 чэрвеня 2025, 10:09