MAP

Cвежавыпечанаz пiца з пепероні сеткі "Aurelio's Pizza" у Чыкага, якую перайменавалі ў «MAProni Pizza» ў гонар Папы Льва XIV Cвежавыпечанаz пiца з пепероні сеткі "Aurelio's Pizza" у Чыкага, якую перайменавалі ў «MAProni Pizza» ў гонар Папы Льва XIV 

Долтан: цуд, які здзейсніў Леў XIV для роднага горада

У пыльным прадмесці Чыкага, дзе нарадзіўся Роберт Прэвост, цяпер пачынаецца новае жыццё – невялікі цагляны дом з чырвонымі дзвярыма становіцца сімвалам надзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сціплы дом па адрасе 212 E. 141st Place у Долтане, паўднёвым прадмесці Чыкага, мае ўласную гісторыю. Пабудаваны ў сярэдзіне XX стагоддзя, ён быў сведкам жыцця звычайнай амерыканскай сям'і Прэвостаў, дзе падрастаў хлопчык Роберт, цяпер вядомы свету як Папа Леў XIV.

Гэты дом – не проста будынак, а люстэрка лёсу цэлага горада

Шлях дома ад утульнага сямейнага агменю да занядбанага прытулку для гандляроў наркотыкамі, а цяпер – да месца пілігрымак, адлюстроўвае ўзлёты і падзенні самога Долтана. У 2024 годзе інвестар Павел Радзік набыў яго за 66 000 долараў. Пасля выбрання кардынала Прэвоста Пантыфікам 8 мая 2025 года каштоўнасць дома імгненна вырасла ў некалькі разоў. Цяпер гарадскія ўлады і архідыяцэзія Чыкага спрабуюць набыць яго, каб ператварыць у духоўны і культурны цэнтр.

Дзе раней былі бойкі і стрэлы, цяпер гучаць малітвы

"Гэта сапраўдны цуд", - шэпча Дона Санья, суседка, якая памятае, як усяго некалькі месяцаў таму гэтае месца мела змрочную рэпутацыю. Цяпер жа, на яе вачах, змяняецца не толькі лёс аднаго дома, але і ўсёй супольнасці. Паліцэйская машына, што пастаянна дзяжурыць каля будынка, цяпер ахоўвае не крымінальны прытулак, а месца, якое штодня наведваюць дзясяткі пілігрымаў.

Такая ж трансфармацыя чакае і занядбаны Касцёл Маці Божай Унебаўзятай, які стаіць непадалёк з дзіркай у даху і графіці на сценах. Новае жыццё чакае і іншыя мясціны, звязаныя з біяграфіяй Папы: школы, дзе ён вучыўся і выкладаў, стадыён бейсбольнай каманды, заўзятарам якой ён быў.

Амерыканская знаходлівасць ператварае духоўнае ў брэнд

Чыкагскі бізнес з уласцівай амерыканцам энергіяй ухапіўся за "папскую ліхаманку". Піцэрыя, дзе любіў бываць "Айцец Боб", цяпер прапануе "Папскую піцу", а сетка рэстаранаў “Portillo's” стварыла стэйк "Леа". За чатыры дні было прададзена больш за 130 000 калекцыйных картак з выявай Папы.

Так горад з 20-працэнтным беспрацоўем атрымаў нечаканы шанс на адраджэнне. Ці не ў гэтым і заключаецца сапраўдны цуд, які прынёс Леў XIV свайму роднаму гораду, няхай і не ступіўшы на яго вуліцы ў якасці Папы?
 

05 чэрвеня 2025, 11:32