Італьянскі прэм'ер адрэагавала на прамову Папы падчас Юбілею
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Прымем да сэрца каштоўнае навучанне Папы Льва XIV, якія ён перадаў нам сёння раніцай у Ватыкане з нагоды Юбілею палітыкаў," - заявіла прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, якая ўдзельнічала ў сустрэчы з Папам.
Палітыка як місія, а не прафесія
"Святы Айцец нагадаў, што палітыка павінна разумецца як місія, а не як прафесія, і заклікаў тых, хто займае палітычныя пасады і нясе адказнасць, ніколі не губляць з поля зроку годнасць чалавечай асобы, заўсёды дзейнічаць дзеля агульнага дабра, клапаціцца пра сям'ю і жыццё, а таксама падтрымліваць інтэгральную адукацыю моладзі," - пераказала змест прамовы Мелоні.
Натуральнае права як компас для заканадаўцаў
Асабліва важнай для яе была папская рэфлексія пра "натуральнае права як компас, які павінен накіроўваць заканадаўцаў і палітычную дзейнасць". Значным было таксама перасцярога Льва XIV перад "велізарнымі этычнымі, прававымі і антрапалагічнымі выклікамі, выкліканымі штучным інтэлектам".
Кіраваць развіццём штучнага інтэлекту
Кіраўніца ўрада заявіла, што "Італія будзе працягваць свае намаганні, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях, каб забяспечыць, што развіццё штучнага інтэлекту будзе кіравацца чалавекам і што канчатковай яго мэтай будзе чалавек".
"Мы таксама будзем працягваць абараняць рэлігійную свабоду, натуральнае права, якое папярэднічае прававым фармулёўкам і якое сёння, на жаль, па-ранейшаму ігнаруецца ў многіх дзяржавах свету," - падкрэсліла Мелоні.