MAP

Каталіцкія Ардынарыі Святой Зямлі з кардыналам Леанарда Сандры. Архіўнае фота Каталіцкія Ардынарыі Святой Зямлі з кардыналам Леанарда Сандры. Архіўнае фота 

Католікі Святой Зямлі патрабуюць абароны хрысціян у Сірыі

Сход Каталіцкіх Ардынарыяў Святой Зямлі асудзіў тэракт у грэка-праваслаўным храме ў Дамаску, дзе загінула 25 асоб, і заклікаў сірыйскія ўлады абараніць хрысціян.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Няма ніякага апраўдання – рэлігійнага, маральнага ці рацыянальнага – для забойства нявінных людзей, тым больш у святым месцы," - падкрэсліваюць каталіцкія іерархі, адзначаючы, што гэта "непасрэдны замах на права практыкаваць культ у міры і бяспецы".

Іерархі нагадваюць словы з Дакумента аб чалавечым братэрстве, які сцвярджае, што "абарона месцаў культу – сінагог, храмаў і мячэцяў – з'яўляецца абавязкам, гарантаваным рэлігіямі, чалавечымі каштоўнасцямі, правам і міжнароднымі пагадненнямі".

"Заклікаем сірыйскія ўлады прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны і свабоды хрысціян ва ўсёй краіне," - гаворыцца ў заяве.

Каталіцкія біскупы выказваюць спачуванні Праваслаўнаму Патрыярхату Антыёхіі і салідарнасць з усімі хрысціянскімі супольнасцямі ў Сірыі, "якія гадамі зведваюць пераслед, а цяпер зноў ахоплены страхам".
 

24 чэрвеня 2025, 11:06