MAP

2022.05.17 Università cattolica del Sacro Cuore

Каталіцкі ўніверсітэт збярэ экспертаў па сардэчнай недастатковасці

Форум у Каталіцкім універсітэце прадставіць найноўшыя метады дыягностыкі і тэрапіі, а таксама адкрыццё “Цэнтра сардэчнай недастатковасці "Джэмэлі".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У атмасферы навуковых адкрыццяў 6 і 7 чэрвеня 2025 года ў рымскай аўдыторыі “Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца” адбудзецца кангрэс "Перамога над сардэчнай недастатковасцю: дасягненні і інавацыі", прысвечаны апошнім навінкам у галіне кардыялогіі і лячэння сардэчнай недастатковасці.

Сярод галоўных тэм – даследаванне ўзаемадзеяння паміж атлусценнем, цукровым дыябетам, парушэннем тлушчавага абмену і павышаным ціскам, з асаблівай увагай да ўплыву гэтых станаў на сардэчна-сасудзістае здароўе. Будуць прадстаўлены інавацыйныя віды тэрапіі, уключаючы лекі, накіраваныя на абмен рэчываў, і перадавыя метады ўмяшання.

Асаблівую ўвагу арганізатары хочуць надаць лічбавай кардыялогіі і штучнаму інтэлекту. Падчас кангрэса разгледзяць ролю штучнага інтэлекту ў індывідуальным лячэнні, прагназаванні і спрашчэнні клінічнай практыкі.

У рамках Кангрэса таксама будзе адкрыты “Цэнтр сардэчнай недастатковасці "Джэмэлі" – новы аддзел Універсітэцкай паліклінікі.
 

05 чэрвеня 2025, 11:06