Зняты анімацыйны фільм пра копцкіх мучанікаў
Ян Глінскі
Стужка была створана кампаніяй MORE Productions у супрацоўніцтве з копцкай супольнасцю. Выканаўчым прадзюсарам з’яўляецца акцёр Джонатан Румі, вядомы па ролі Езуса ў серыяле Выбраныя.
У 2019 годзе Марк Роджэрс, заснавальнік MORE Productions, пабываў у Егіпце і адчуў, што павінен стварыць фільм, каб паказаць свету духоўную перамогу мучанікаў.
Для стварэння трынаццаціхвіліннага фільма спатрэбілася пяць гадоў: былі праведзены адпаведныя даследаванні і ўзяты шматлікія інтэрв’ю з членамі сем’яў, сябрамі і копцкім духавенствам, якія ведалі гэтых забітых. У фільме таксама прысутнічае неакопцкая іканаграфія.
Для стварэння анімацыі Тод Полсан, былы крэатыўны дырэктар Cartoon Saloon, узначаліў каманду, у якую ўвайшло больш за 70 мастакоў з больш чым 70 краін. Музыку для фільма напісалі і запісалі The Ayoub Sisters, якія выкарыстоўвалі копцкія элементы ў сваіх кампазіцыях.
“Гісторыі гэтых адважных людзей павінны быць расказаны і паказаны, каб свет даведаўся, у кім мы знаходзім апошнюю надзею, якая ніколі не згасае, – адзначыў Джонатан Румі. – Гэта мы, стваральнікі, павінны ствараць такія фільмы, каб звярнуць увагу і аддаць даніну тым, хто панёс найвышэйшую ахвяру за сваю веру: мучанікам (і іх сем’ям), якія паказалі нам, што насамрэч азначае быць вучнем і як выглядае святасць”.
У снежні 2014 і студзені 2015 года джыхадзісты Ісламскай дзяржавы выкралі 21 егіпецкага копта, якія прыехалі ў Лівію ў пошуках працы. Ад іх патрабавалі прыняць іслам. Калі ж яны адмовіліся, ісламісты перарэзалі ім горла на пляжы каля Трыпалі. Відэа рытуальнага пакарання яны выклалі ў інтэрнэт.
21 копцкі мучанік дададзены ў Рымскі мартыралог Папам Францішкам.
Мультфільм можна паглядзець у Youtube aбо на сайце www.the21film.com.