MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Рым рыхтуецца да Юбілею музычных калектываў

У італьянскім МЗС адбудзецца сустрэча, прысвечаная падрыхтоўцы да Юбілею музычных калектываў і народнай музыкі, які пройдзе ў Рыме 10-11 мая 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

18 лютага 2025 года ў Фарнезіне (штаб-кватэры МЗС Італіі) адбудзецца важная сустрэча, прысвечаная падрыхтоўцы да Юбілею музычных калектываў. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Антоніа Таяні, пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня нацыянальнага і міжнароднага камітэта па развіцці народнай і аматарскай музыкі Антоніа Корсі, мэр Нуманы Джанлуіджы Тамбаліні і ксёндз Марка Маліцыя, касцельны дарадца МЗС.

"Юбілей музычных калектываў і народнай музыкі стане ўнікальнай падзеяй, якая аб'яднае музыкантаў з усяго свету", - падкрэсліў арцыбіскуп Фізікела. Паводле інфармацыі МЗС Італіі, у мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх італьянскіх камун, якія далучыліся да праекта Турызм каранёў – ініцыятывы, накіраванай на развіццё турызму для італьянцаў і іх нашчадкаў, якія жывуць за мяжой.

Юбілей музычных калектываў папярэднічае іншай важнай падзеі Святога года – Юбілею органаў дзяржаўнай улады, запланаванаму на 20 чэрвеня 2025 года. "Музыка з'яўляецца універсальнай мовай, якая аб'ядноўвае людзей незалежна ад іх паходжання і культуры", - адзначыў Антоніа Корсі, падкрэсліваючы значнасць падзеі для захавання і развіцця народных музычных традыцый.

15 лютага 2025, 11:10