Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў кантэксце сітуацыі ў Газе, Украіне, Афганістане і іншых гарачых пунктах свету.
Прэзідэнт падзяліўся сваімі развагамі з Францішкам падчас яго візіту ў верасні 2024 года. Ён падкрэсліў, што многія трагедыі можна было б прадухіліць пры наяўнасці палітычнай волі і жадання весці дыялог.
На прыкладзе ўласнай краіны Рамас-Орта паказаў, як мудрае кіраўніцтва дапамагло пераадолець канфлікт з Інданезіяй і дасягнуць сапраўднага прымірэння. Ён падкрэсліў, што менавіта такі падыход, які прапагандуе Папа Францішак, можа дапамагчы вырашыць іншыя канфлікты ў свеце. (ПОЎНЫ ТЭКСТ ІНТЭРВ'Ю)