Малітва без меж: свет з Папам Францішкам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паводле інфармацыі кіраўніка Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні, Папа Францішак глыбока крануты выяўленнем блізкасці і клопату аб ягоным здароўі.
"Сапраўдная малітва – гэта блізкасць і давер да Бога, а не пустыя словы", – гэтыя словы Папы, прамоўленыя падчас агульнай аўдыенцыі 28 верасня 2022 года, дапамагаюць зразумець сілу малітвы, якую ён неаднаразова называў "дыханнем душы".
У Сант'яга-дэ-Чылі 20 лютага 2025 года ў 19.00 мясцовага часу адбудзецца малітва Ружанца пад кіраўніцтвам кардынала Фернанда Чамалі, арцыбіскупа Сант'яга, які заклікае вернікаў духоўна далучыцца да гэтай малітоўнай ініцыятывы.
Асаблівую падтрымку выказвае Аргенціна – радзіма Францішка. Біскупы краіны заклікаюць усе супольнасці аб'яднацца ў малітве за здароўе Пантыфіка. "Святары з бедных раёнаў" Аргенціны ў сваім камюніке заклікаюць да пастаяннай малітвы за "нашага любімага Папу Францішка, які ўвасабляе Касцёл бедны для бедных.
Малітоўная падтрымка прыходзіць таксама з Нікарагуа, Бельгіі і ЗША. Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва падкрэслівае ролю Пантыфіка ў барацьбе з няроўнасцю. Галоўны рабін Рыма Рыкарда Дзі Сэньі выказвае занепакоенасць здароўем Папы і жадае яму хуткага і поўнага выздараўлення.
Кранальным сведчаннем падтрымкі сталі малюнкі і лісты ад дзяцей з анкалагічнага аддзялення клінікі Джэмэлі, перададзеныя Святому Айцу 18 лютага 2025 года.