MAP

Старшыня епіскапату Германіі біскуп Георг Бэтцынг Старшыня епіскапату Германіі біскуп Георг Бэтцынг 

Выбары ў Германіі: біскуп б'е трывогу – дэмакратыя пад пагрозай

Старшыня епіскапату Германіі біскуп Георг Бэтцынг заклікаў немцаў галасаваць за партыі, якія паважаюць дэмакратычныя каштоўнасці і вяршэнства закона.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Напярэдадні выбараў у Германіі, якія адбудуцца 23 лютага 2025 года, пастыр Лімбургскай дыяцэзіі даў эксклюзіўнае італьянскай каталіцкай газеце Avvenire, у якім выказаў сваю пазіцыю адносна палітычнай сітуацыі ў краіне.

"Выбары ў нядзелю паказваюць адну рэч – дэмакратыя не падлягае абмеркаванню. Я перакананы, што моцныя бакі нашай дэмакратыі, асабліва пошук кампрамісаў і абарона меншасцей, эфектыўныя нават у часы крызісу", - лічыць іерарх.

Старшыня нямецкага епіскапату выказаў занепакоенасць высокім узроўнем падтрымкі Альтэрнатыва для Германіі (AfD). Паводле яго слоў, гэтая партыя несумяшчальная з хрысціянскімі каштоўнасцямі.

Біскуп Бэтцынг таксама заклікаў да гуманнай палітыкі ў дачыненні да бежанцаў і належнай інтэграцыі імігрантаў. "Многія людзі страцілі давер да палітыкі. Імі кіруе страх. Мы павінны знайсці адказы на гэта. Не толькі палітыка, але ўсе грамадскія сілы нашай краіны", - падкрэсліў іерарх.
 

18 лютага 2025, 10:48