MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Польскі бізнесмен фундуе найвышэйшую ў Еўропе статую Марыі

Польскі мультымільянер Раман Каркосік і яго жонка Гражына фінансуюць будаўніцтва самай высокай у Еўропе статуі Маці Божай. 55-метровы помнік узвядуць у мястэчку Кікол.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле&Բ;інфармацыі&Բ;Каталіцкага&Բ;інфармацыйнага&Բ;агенцтва&Բ;(),&Բ;мясцовыя&Բ;ўлады&Բ;ўжозацвердзілі&Բ;праект&Բ;будаўніцтва&Բ;манументальнай&Բ;скульптуры,&Բ;якая&Բ;размесціцца&Բ;за&Բ;170&Բ;кіламетраў&Բ;на&Բ;паўночны&Բ;захад&Բ;ад&Բ;Варшавы.&Բ;Бургамістр&Բ;Кікола&Բ;Рэната&Բ;Галембеўска&Բ;пацвердзіла,&Բ;што&Բ;ўсе&Բ;неабходныя&Բ;дазволы&Բ;атрыманы.

"Мы ганарымся тым, што менавіта наша мястэчка стане месцам размяшчэння такога ўнікальнага помніка. Гэта будзе сапраўдны сімвал нашай веры і набожнасці да Маці Божай", - падкрэсліла палітык.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне 40-метровай скульптуры на 15-метровым п'едэстале ў форме кароны. Плануецца, што будаўніцтва завершыцца ў 2026 годзе. Помнік размесціцца непадалёк ад марыйнага санктуарыя ў вёсцы Канатопе.

"Новая статуя стане самай высокай марыйнай скульптурай у Еўропе, пераўзыходзячы 35-метровы помнік Маці Божай у французскім горадзе Мірыбель, узведзены больш за 80 гадоў таму", - паведамляе KNA. Сусветны рэкорд належыць філіпінскай статуі Багародзіцы вышынёй больш за 90 метраў.

Варта адзначыць, што 15 гадоў таму Польшча ўжо прыцягвала ўвагу падобным праектам – у горадзе Свебодзін была ўзведзена 52-метровая статуя Хрыста. Аднак сёння самай высокай скульптурай Збаўцы лічыцца 61-метровы помнік у Інданезіі, асвечаны ў 2024 годзе.

30 студзеня 2025, 12:40