MAP

Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Франсуа Байру Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Франсуа Байру   (ANSA)

Кардынал Паралін у Парыжы: стагоддзе канструктыўнага дыялогу

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы знаходзіцца ў Парыжы. Нагодай стала стагоддзе пагаднення Пуанкарэ-Чэрэці, якое вызначыла лёс Касцёла ў Францыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Двухдзённы візіт кардынала П’етра Параліна ў Парыж мае асаблівае значэнне для французска-ватыканскіх адносін. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Францыі, галоўнай падзеяй стане калоквіум у будынку Кэ д'Арсэ, прысвечаны стагоддзю гістарычнага пагаднення.

Важнасць дыпламатычнага дыялогу падкрэсліваецца шэрагам мерапрыемстваў на высокім узроўні. 15 студзеня 2025 года адбылася сустрэча з прэм'ер-міністрам Франсуа Байру і міністрам унутраных спраў Бруна Рэтаё, які таксама адказвае за рэлігійныя суполкі ў Францыі.

Пагадненне Пуанкарэ-Чэрэці, падпісанае ў 1924 годзе, стварыла прававую аснову для дзейнасці дыяцэзіяльных структур у Францыі пасля закона аб аддзяленні Касцёла ад дзяржавы 1905 года.

На парадку дня можа стаяць шырокае кола пытанняў, уключаючы сітуацыю ў Ліване, Святой Зямлі і Украіне, а таксама ўнутраныя пытанні Францыі, у тым ліку дэбаты пра эўтаназію.
 

16 студзеня 2025, 10:50