Марожанае Halleluja да Святога 2025 года
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Рэцэпт марожанага Halleluja вызначаць на конкурсе, які адбудзецца на выставе SIGEP у італьянскім горадзе Рыміні. Пра гэта паведамілі арганізатары Еўрапейскага дня рамеснага марожанага, які адзначаецца 24 сакавіка.
23 сакавіка 2025 года ля базілікі святога Пятра ў Рыме адбудзецца маштабная дэгустацыя марожанага Halleluja. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Святога Пасада і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Італіі. Майстры-марожаншчыкі з усёй Еўропы прадставяць свае варыяцыі, натхнёныя тэмай Юбілейнага года, які праходзіць пад дэвізам Пілігрымы надзеі.
Паводле інфармацыі арганізатараў, праз марожанае яны імкнуцца перадаць пасланне міру, гасціннасці і яднання паміж пілігрымамі і аматарамі марожанага, а таксама адзначыць майстэрства вырабу рамеснага марожанага.