Куба вызваліць 553 зняволеных па просьбе Папы Францішка
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль паведаміў пра такое рашэнне ў лісце да Пантыфіка ў пачатку студзеня 2025 года. Міністэрства замежных спраў Кубы падкрэслівае, што гэты крок з'яўляецца вынікам "цесных і актыўных адносін” з Святым Пасадам.
"Мы падтрымліваем паважлівыя, адкрытыя і канструктыўныя адносіны з Ватыканам і Святым Айцом", - гаворыцца ў заяве кубінскага МЗС, апублікаванай 15 студзеня 2025 года.
Папа Францішак у буле Spes non confundit заклікаў урады да "ініцыятыў, якія вяртаюць надзею, уключаючы амністыю і памілаванне, каб дапамагчы людзям аднавіць веру ў сябе і грамадства".
Вызваленне зняволеных на Кубе мае глыбокія гістарычныя карані ў адносінах з Касцёлам. У 1998 годзе Фідэль Кастра вызваліў каля 200 чалавек падчас візіту святога Яна Паўла II. Перад візітам Бэнэдыкта XVI у 2012 годзе і Францішка ў 2015 годзе з турам былі вызвалены тысячы зняволеных.
Пацвярджэннем значнай ролі Каталіцкага Касцёла ў міжнародных адносінах стаў яго ўдзел у аднаўленні дыпламатычных адносін паміж ЗША і Кубай у снежні 2014 года, калі абодва прэзідэнты – Барак Абама і Рауль Кастра – выказалі ўдзячнасць Папу Францішку за яго пасрэдніцтва.