MAP

Дэпартаваныя з ЗША бразільцы ў кайданках праходзяць праз тэрмінал міжнароднага аэрапорта Эдуарда Гомеса ў Манаусе Дэпартаваныя з ЗША бразільцы ў кайданках праходзяць праз тэрмінал міжнароднага аэрапорта Эдуарда Гомеса ў Манаусе  (AFP or licensors)

Даверная асоба Папы крытыкуе міграцыйную палітыку Трампа

Старшыня італьянскай біскупскай канферэнцыі, кардынал Матэа Дзупі, выказаў глыбокую занепакоенасць міграцыйнай палітыкай ЗША, якая праяўляецца ў масавых дэпартацыях і бесчалавечным стаўленні да мігрантаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Фотаздымак закаваных у ланцугі мігрантаў, апублікаваны Белым домам, выклікаў рэзкую рэакцыю з боку іерарха, які з'яўляецца блізкім дарадцам Папы Францішка. Ён падкрэсліў, што такія вобразы павінны выклікаць трывогу ў хрысціянскай супольнасці.

"Найбольш непакоіць нянавісць. Мы павінны працягваць ісці шляхам сустрэчы і дыялогу. Гэта датычыцца і журналістыкі: калі мы распавядаем пра падзеі з чалавечнасцю, мы дапамагаем зразумець іншага. У атмасферы нянавісці іншы ператвараецца ў ворага, якога трэба перамагчы", - заявіў арцыбіскуп Балонні.

Кардынал Дзупі таксама закрануў тэму вайны ва Украіне. "Сапраўды, мы можам прывыкнуць да ўсяго, але мы ніколі не павінны прывыкаць да вар'яцтва вайны," - падкрэсліў іерарх, які неаднаразова наведваў Украіну з гуманітарнай місіяй па даручэнні Пантыфіка.
 

27 студзеня 2025, 09:06