MAP

2023.11.08 Responsabilita' per creato

"Час Стварэння": заклік Папы да малітвы за наш агульны дом

Святы Айцец апублікаваў допіс у сацыяльнай сетцы “X”, прысвечаны X Сусветнаму дню малітвы аб захаванні стварэння, які адзначаецца 1 верасня 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Разам з усімі хрысціянамі сёння мы святкуем X Сусветны дзень малітвы за захаванне стварэння і працягваем яго ў “Час Стварэння” да 4 кастрычніка, свята святога Францішка Асізскага. У духу “Гімну Брату Сонцу” славім Бога і абнаўляем абавязацельства не разбураць Яго дар, але клапаціцца пра наш агульны дом", - напісаў Леў XIV.

Папа нагадаў вернікам, што перыяд з 1 верасня па 4 кастрычніка – свята святога Францішка Асізскага, апекуна экалогіі – ва ўсім Касцёле прысвечаны малітве і ініцыятывам, накіраваным на абарону навакольнага асяроддзя.

Гэты перыяд, які называецца "Час Стварэння", штогод дае магчымасць хрысціянам розных канфесій аб'яднацца, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем і натхніць на больш адказныя адносіны да прыроды.

Леў XIV у сваім допісе спасылаецца на “Гімн Брату Сонцу” – твор святога Францішка Асізскага, напісаны восем стагоддзяў таму, паміж 1224 і 1225 гадамі. Гэта найстарэйшы паэтычны тэкст у італьянскай літаратуры, аўтар якога вядомы. У ім святы Францішак славіць Бога праз усе элементы стварэння – сонца, месяц, зоркі, вецер, ваду, агонь і зямлю, называючы іх сваімі братамі і сёстрамі.
 

01 верасня 2025, 13:13