MAP

Карэты хуткай дапамогі з пацярпелымі ад землятрусу Карэты хуткай дапамогі з пацярпелымі ад землятрусу  (ANSA)

Леў XIV малітоўна падтрымлівае пацярпелых у Афганістане

Святы Айцец выказаў глыбокі смутак з прычыны вялікіх ахвяр у выніку землятрусу ва ўсходняй частцы Афганістана і запэўніў у малітвах за пацярпелых. Леў XIV накіраваў тэлеграму спачування за подпісам кардынала-дзяржсакратара П'етра Параліна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэлеграме Папа выказвае глыбокі смутак з прычыны вялікіх ахвяр землятрусу ва ўсходняй частцы Афганістана і запэўнівае ў сваіх гарачых малітвах за памерлых, параненых і тых, хто дагэтуль лічыцца зніклым без вестак.

Даручаючы ўсіх людзей, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы, Божаму Провіду, Святы Айцец "выказвае глыбокую салідарнасць асабліва з тымі, хто аплаквае страту блізкіх, з ратавальнікамі і з грамадзянскімі ўладамі, якія ўдзельнічаюць у пошукава-выратавальных работах".

"У гэты цяжкі для народа час Святы Айцец просіць для афганскага народа Божага благаслаўлення суцяшэння і сілы", - гаворыцца ў тэлеграме.
 

01 верасня 2025, 13:31