MAP

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Пантыфік: у верасні будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 3 верасня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў маліцца за школьнікаў і настаўнікаў, а таксама нагадаў пра прыклад моцнай веры святога Грыгорыя Вялікага.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Няхай верасень будзе часам малітвы за дзяцей і моладзь, якія вяртаюцца ў школу, і за тых, хто клапоціцца пра іх адукацыю. Маліцеся за іх праз заступніцтва благаслаўлёных, а хутка і святых, П’ера Джорджыа Фрасаці і Карла Акуціса, каб Пан адарыў іх глыбокай верай на шляху сталення”, - заахвоціў Леў XIV, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

Папа адзначыў таксама, што 3 верасня ў Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін святога Грыгорыя Вялікага, які жыў у VI стагоддзі і быў пахаваны ў Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане.

“Гэтага Папу называюць “Вялікім” за яго выключную дзейнасць як пастыра і настаўніка веры ў вельмі цяжкія часы для грамадства і Касцёла: гэта “веліч” чэрпала сілу з даверу да Хрыста. Жадаю кожнаму з вас пазнаць у Пану адзіную сапраўдную моц існавання”, - пажадаў Святы Айцец.
 

03 верасня 2025, 11:18