Папа на свяце сем’яў у Ватыкане: свет патрабуе вашага сведчання
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Як цудоўна, што мы ўсе сабраліся разам, асабліва на гэтым свяце сем’яў! Як цудоўна бачыць вас усіх, дзеці”, - сказаў Святы Айцец, падкрэсліўшы, што сустрэча з’яўляецца выдатнай нагодай прадэманстраваць любоў адзін да аднаго.
“Мы ўсе – Божая сям’я, разам з нашым братам і найлепшым сябрам Езусам”, - дадаў Папа. Ён пажадаў удзельнікам свята адчуць радасць прабывання разам і святкавання Божага дару жыцця і сям’і.
“У сённяшнім свеце вельмі важнае значэнне мае моцнае сведчанне сем’яў. Дзякую вам за гэта сведчанне і за ўсё, што вы робіце, часам з вялікай самаахвярнасцю, каб жыць адной сям’ёй і несці гэтае пасланне ў духу, які нам пакінуў Пан Езус Хрыстус”, - падкрэсліў Святы Айцец.
Пасля сумеснай малітвы Папа благаславіў удзельнікаў сустрэчы і правёў некаторы час разам з імі.