MAP

Падчас сустрэчы Льва XIV з духавенствам Рымскай дыяцэзіі. 2025.06.12 Падчас сустрэчы Льва XIV з духавенствам Рымскай дыяцэзіі. 2025.06.12  (@Vatican Media)

Папа адкрые новы душпастырскі год у Рыме

Святы Айцец узначаліць дыяцэзіяльны сход у Базіліцы Святога Яна на Латэране, дзе агучыць свае рэкамендацыі на новы душпастырскі год.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Леў XIV адкрые новы душпастырскі год Рымскай дыяцэзіі 19 верасня 2025 года ў Базіліцы Святога Яна на Латэране. Прыбыццё Папы чакаецца ў 17.45, пасля чаго ён узначаліць Літургію Слова.

У мерапрыемстве прымуць удзел пробашчы, вікарыі, рэктары, капеланы, дыяканы, а таксама па тры свецкія вернікі ад кожнай парафіі і прадстаўнікі манаскіх ордэнаў.

Афіцыйнае абвяшчэнне аб гэтай сустрэчы зрабіў кардынал-вікарый Бальдасарэ Рэйна ў лісце, адрасаваным усім вернікам Рымскай дыяцэзіі. "Мы перажылі дні ласкі з нагоды Юбілею моладзі, - нагадвае іерарх. - Мы яшчэ захоўваем успаміны пра гэта і спадзяёмся, перш за ўсё, выкарыстаць тое, што мы перажылі дзякуючы прысутнасці і словам нашага Біскупа, а таксама любові моладзі, якая прыбыла ў вялікай колькасці з усяго свету".
 

01 верасня 2025, 13:42