MAP

Аўдыенцыя для старшыні Камісіі па абароне непаўналетніх арцыбіскупа Тыбо Верні Аўдыенцыя для старшыні Камісіі па абароне непаўналетніх арцыбіскупа Тыбо Верні  (@Vatican Media)

Пантыфік прыняў старшыню Камісіі па абароне непаўналетніх

12 верасня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі старшыню Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, арцыбіскупа Тыбо Верні. Іерарх быў прызначаны на гэту пасаду 15 ліпеня і ўпершыню сустрэўся з Папам пасля свайго прызначэння.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Арцыбіскуп Верні папрасіў аб аўдыенцыі, каб асабіста падзякаваць Папу за давер і прадставіць яму справаздачу Камісіі за 2024 год, якая мае на мэце ацэнку і развіццё здольнасцяў мясцовых Касцёлаў і манаскіх супольнасцей у галіне абароны непаўналетніх. Дакумент таксама прапаноўвае практычныя рэкамендацыі, заснаваныя на досведзе, набытым Касцёлам у розных кантэкстах.

Падчас сустрэчы арцыбіскуп Верні пацвердзіў імкненне Камісіі працягваць распрацоўваць меры абароны непаўналетніх і дапамагаць мясцовым Касцёлам у іх рэалізацыі.

“З пакорай і надзеяй Камісія працягвае місію, якая была нам даручана, ажыццяўляючы бачанне Святога Айца аб укараненні ва ўсім Касцёле культуры прафілактыкі, якая не дапускае ніякіх форм злоўжыванняў: ні ўладай ці аўтарытэтам, ні сумленнем ці духоўнасцю, ні сексуальных злоўжыванняў”, - заявіў старшыня гэтай ватыканскай структуры.
 

12 верасня 2025, 13:20