MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Леў XIV: спыніць гуманітарную катастрофу ў Судане

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць насельніцтву Судана, якое пакутуе ад насілля, катаклізмаў і эпідэміі. Ён заклікаў аб’яднаць сілы, каб вярнуць гэтым людзям надзею, годнасць і мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У Эль-Фашыры шматлікія мірныя жыхары апынуліся ў пастцы, стаўшы ахвярамі голаду і гвалту. У Тарасіне разбуральны апоўзень прывёў да шматлікіх ахвяр, пакінуўшы пасля сябе боль і роспач. І, быццам гэтага было недастаткова, распаўсюджванне халеры пагражае сотням тысяч ужо змучаных людзей. Я як ніколі блізкі да суданскага народа, асабліва да сем’яў, дзяцей і перамешчаных асоб: я малюся за ўсіх ахвяр”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 3 верасня 2025 года ў Ватыкане.

Святы Айцец звярнуўся да ўсіх адказных асоб і міжнароднай супольнасці, заклікаючы забяспечыць гуманітарныя калідоры і супольнымі намаганнямі спыніць гуманітарную катастрофу ў гэтым афрыканскім рэгіёне.

“Прыйшоў час пачаць сур’ёзны, шчыры, інклюзіўны дыялог паміж бакамі, каб пакласці канец канфлікту і вярнуць народу Судана надзею, годнасць і мір”, — падкрэсліў Святы Айцец.
 

03 верасня 2025, 12:50