Папа прыняў польскага прэзідэнта
5 верасня 2025 года ў ватыканскім Апостальскім палацы адбылася сустрэча Льва XIV з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля сустрэчы з Папам польскі лідар таксама правёў перамовы з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П'етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Паводле афіцыйнага паведамлення Залы Друку, падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі засяродзіліся на грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, "звяртаючыся ў прыватнасці да каштоўнасцей, на якіх грунтуецца польскае грамадства, і неабходнасці будаваць кансэнсус перад абліччам выклікаў, на якія трэба адказваць".
У працягу размовы былі закранутыя пытанні міжнароднага характару, з асаблівай увагай да канфлікту ва Украіне і бяспекі Еўропы.
05 верасня 2025, 14:17