MAP

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Пантыфік: памятаць пра дзяцей з краін, ахопленых вайной

Памятаць пра дзяцей з Украіны, Газы і іншых рэгіёнаў, якія пакутуюць ад вайны, - заклікаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, што прайшла 10 верасня 2025 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік адзначыў, што 10 верасня ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень польскіх дзяцей вайны, падчас якога ўшаноўваюцца іх цярпенні і ўклад у адбудову краіны пасля Другой сусветнай вайны.

“Памятайце ў сваіх малітвах і гуманітарных праектах таксама пра дзяцей з Украіны, Газы і іншых рэгіёнаў свету, якія церпяць ад вайны. Давяраю вас і дзяцей, якія сёння пакутуюць, апецы Марыі, Каралевы супакою, і ад усяго сэрца благаслаўляю вас”, - сказаў Папа польскім пілігрымам.

Леў XIV прывітаў таксама арабамоўных вернікаў, у прыватнасці тых, што прыбылі са Святой Зямлі. “Заклікаю вас перамяняць ваш крык у хвіліны выпрабаванняў і цяжкасцяў у даверлівую малітву, бо Бог заўсёды слухае сваіх дзяцей і адказвае ў той момант, які лічыць найлепшым для нас. Няхай Пан благаславіць вас усіх і заўсёды бароніць ад усякага зла!”, - пажадаў Святы Айцец.
 

10 верасня 2025, 11:28